У Варшаве Лявон Баршчэўскі прачытаў лекцыю пра Дзень Волі

Беларусы Варшавы адзначылі 92-ю гадавіну абвяшчэння БНР адкрытай лекцыяй  Лявона Баршчэўскага. Падчас лекцыі вядомы літаратар і палітык зрабіў гістарычны агляд памятнай даты, а таксама распавёў пра дзяржаўныя незалежніцкія традыцыі Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Адказваючы на пытанні аўдыторыі, выступоўца падкрэсліў, што беларусы дыяспары мусяць трымацца разам і намагацца ўплываць на становішча ў Беларусі. Ініцыятарам сустрэчы выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў святочны салодкі пачастунак.

Наста Ільіна, "Еўрарадыё"