Беларусы Памор'я адзначаць Дзень Волі пасадкай дрэваў

Традыцыйна 25 сакавіка беларусы Памор’я адзначаюць Дзень Волі ля каменя-помніка Янку Купалу ў Гданьску (Польшча). У гэтым годзе беларуская грамада мае намер  пасадзіць ля помніка явар і каліну.

Пасадка дрэваў распачнецца ў 17 гадзіне 25 сакавіка. Пасля плануецца сустрэча арганізацыі беларусаў Памор’я "Беларуская хатка" ў Сопаце.

Паводле "Радыё Рацыя"