Як адзначыў кіраўнік ТБК Хведар Нюнька, гэта гістарычная падзея для беларускай меншасці ў Літве:
– Ранейшае кіраўніцтва арганізацыі, Лявон Мурашка, не пагаджаліся святкаваць 25 Сакавіка. Новае кіраўніцтва выказала згоду і патрэбу адзначыць Дзень Волі разам, таму амаль што ўсе беларускія арганізацыі ў Літве у гэтым годзе будуць адзначаць 92-я ўгодкі незалежнасці БНР.
Святочная імпрэза адбудзецца ў віленскай сядзібе ТБК у Літве, дзе, між іншага, адбудзецца прагляд фільма „Дзень Волі” ды прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі.