Стартавала акцыя “Дайце голас людзям Беларусі”

“Маладыя еўрапейскія федэралісты” (JEF) і іх партнёры праводзяць сёння ў розных гарадох свету чарговую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”. Акцыя прымеркаваная да чацвертай гадавіны “спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі”.

Паводле традыцыі, якой ужо чатыры гады, маладыя федэралісты сімвалічна завяжуць рот знакамітым гарадскім статуям. Такім чынам яны хочуць нагадаць сваім суайчыннікам, што жыхары еўрапейскай краіны Беларусь, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сітуацыі ўвесь час.Як паведамілі ў штаб-кватэры JEF у Брусэлі, летась акцыя “Дайце голас людзям Беларусі” прайшла прыкладна ў 120 гарадох свету. Сёлета колькасьць гарадоў, якія пацвердзілі свой удзел у ёй, ужо перасягнула гэтую лічбу.Гаворыць генеральны сакратар JEF Пэтэр Мацяшыч – ён быў адным з ініцыятараў гэтай акцыі чатыры гады таму: “Акцыя ў большасьці гарадоў свету будзе праходзіць сёння і заўтра. Аднак у некаторых краінах, кшталту Інданезіі, Камбоджы і іншых, яна ўжо адбылася з-за розніцы ў часе. Напачатку, а гэта пачалося ў 2006-м, калі Лукашэнка атрымаў нелегітымную перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, мы рабілі акцыю пераважна ўначы. Проста ў большасьці гарадоў не надта проста залезці днём на статую, каб завязаць ёй рот. Цяпер робім гэта і ноччу, і днём, і раніцай. У якасці галоўных нашых слоганаў – “Дайце голас людзям Беларусі” ці “Свабоду Беларусі”. Акрамя завязанага рота на статуях, з'явіліся розныя іншыя формы падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі. Так, адна дзяўчынка з Камбоджы даслала нам фота, дзе словы “Свабода Беларусі!” былі напісаныя на яе целе. Твар жа дзяўчыны быў захінёны хусткай – не ўва ўсіх краінах можна свабодна выстаўляць такія лозунгі. Усе ўдзельнікі акцый фатаграфуюць тое, як яны праходзілі. Потым дасылаюць нам. Мы далей збіраем гэтыя ўсе здымкі і выстаўляем на нашай інтэрнэт-старонцы”.Паводле каардынатараў JEF па Беларусі, такі энтузіязм моладзі з розных краінаў сведчыць пра іх неабыякавасць як да парушэння асноўных правоў чалавека ў Беларусі, так і да адсутнасці цвёрдай пазіцыі Еўразвязу ў гэтым пытанні.Сябры JEF заклікаюць Еўракамісію, а таксама вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежнай палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан граць больш актыўную ролю ў замежнай палітыцы Еўразвязу. Яны лічаць, што надышоў час адмяніць рашэнне аб прыпыненні санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
Алена Струвэ, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение