„Чарнобыльская малітва” – гэта кранальны аповед, дзе раскрываюцца лёсы прадстаўнікоў разнастайных пластоў беларускага грамадства ды грамадства былога СССР. Расповеды гэтыя вельмі асабістыя, а адначасна – сімвалічныя, паказальныя для ўсіх, хто пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. П’еса „Чарнобыльская малітва” – гэта таксама метафара распаду імперыі, СССР.
– Гэта вельмі магутны ўрок, – сказаў Валеры Анісенка, дырэктар і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. – На спектаклі стаіць такая цішыня, якой не бывае на ніякім іншым. Дастаткова сказаць, што толькі мы адны і граем гэтую п’есу...
Беластоцкія гледачы ўзнагародзілі выканаўцаў „Чарнобыльскай малітвы” апладысментамі стоячы. 10 сакавіка спектакль пабачылі гледачы ў Бельску-Падляшскім, а 11 сакавіка – у Гайнаўцы.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Максімюка