Кніга пра беларусаў у Польшчы

Намаганнямі галоўнага рэдактара часопіса “Arche” Валера Булгакава летась пабачыла свет шэраг кніг беластоцкіх гісторыкаў Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча.

Гэтымі днямі рыхтуецца яшчэ адна кніга з гэтай серыі – гэта манаграфія Яўгена Мірановіча, прысвечаная беларускаму руху ў Польшчы.

Валер Булгакаў мяркуе, што кніга выйдзе напрыканцы вясны. - Будзе яшчэ кніжка Мірановіча, напэўна выйдзе да канца вясны. Ягоная кандыдацкая дысертацыя "Białorusini w Polsce, 1944-1949", якую ён абараніў у Варшаве і выдаў 1993 годзе ў варшаўскім выдавецтве. Кніга пра беларусаў у Польшчы. Супрацоўнікі часопіса “Arche” рыхтуюць да друку таксама том сярэднявечных летапісаў і кнігу ўкраінскага лінгвіста Юрыя Шэвялёва “Праблема фармавання беларускай мовы”, якая ўпершыню пабачыла свет у Нью-Ёрку.

"Радыё Рацыя"