„Маладыя мастакі Беларусі” ў Бельску

Выстава пад такой назвай адкрылась сёння ў музеі ў бельскай ратушы. Жывапіс, графіка, ілюстрацыі да казак – гэта працы студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх вучэльняў Беларусі.

Карціны, прадстаўленыя на выставе ў бельскай ратушы, як надыход вясны. Такімі словамі акрэсліла выставу кіраўнік музея ў ратушы Аліна Дэмбоўская: – Хочам паказаць чатырох мастакоў з Беларусі. Іх працы надзвычай разнастайныя, але і цікавыя – выяўлены ў іх вялікі аптымізм, шмат святла, нібы вясна да нас ужо завітала. Мастацтва насычанае шматлікімі народнымі матывамі, дык кожны з нас зможа перасяліцца ў гэты казачны беларускі свет. Ёсць таксама прыгожыя рэалістычныя творы. На выставе прадстаўлены творы Таццяны Грыневіч, Галіны Сілівончык, Ірыны Дударавай-Ясюкайць і Васіля Пяшкуна, маладых мастакоў, працы якіх ужо добра вядомыя падляшскаму гледачу па ранейшых выставах у Беластоку.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение