"Жывінкі з глыбінкі" ад Міры Лукшы

Днямі пабачыла свет у кніжнай серыі праграмнай рады тыднёвіка “Ніва” незвычайная кніга. Называецца яна “Жывінкі з глыбінкі”, а аўтарам яе з’яўляецца адна з супрацоўніц “Нівы”, пісьменніца Міра Лукша.

Жывінкі з глыбінкі

Днямі пабачыла свет у кніжнай серыі праграмнай рады тыднёвіка “Ніва” незвычайная кніга. Называецца яна “Жывінкі з глыбінкі”, а аўтарам яе з’яўляецца адна з супрацоўніц “Нівы”, пісьменніца Міра Лукша.

Незвычайнасць кнігі палягае ў тым, што ў зборніку змешчаны 56 вершаў пра прадстаўнікоў жывёльнага свету, якія нібыта жывуць у тых ці іншых вёсках Беласточчыны. Міра Лукша кажа, што выданне вельмі цёпла сустрэлі найперш дзеці, да якіх, насамрэч, і скіравана кніга: - Таксама водгукі з Беларусі ўжо з’явіліся. У рэдакцыю прыходзяць лісты, мэйлы, пытаюцца, дзе можна набыць гэтую кнігу. Мы зрабілі досыць вялікі тыраж – 1000 асобнікаў, каб кожны вучань на Беласточчыне, які вывучае беларускую мову, мог бы атрымаць гэтую кнігу. Спадзяюся, што неўзабаве кніга з’явіцца і ў інтэрнэце.

“Жывінкі з глыбінкі” вельмі прыгожа выдадзена. Па гэтай кнізе можна не толькі знаёміцца з жывёльным светам, але і вывучаць геаграфію Беласточчыны, балазе ў кнізе надрукаваны адпаведныя мапы.

Васіль Кроква, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение