Эркюль Пуаро знайшоў беларускія карані

Бабуля вядомага ангельскага акцёра Дэвіда Сушэ аказалася родам з Гародні. На гэтым тыдні ў ЗША стартуе амерыканская версія тэлешоў "Who Do You Think You Are?" ( "Як думаеш, хто ты?").

Бабуля вядомага ангельскага акцёра Дэвіда Сушэ аказалася родам з Гародні.

На гэтым тыдні ў ЗША стартуе амерыканская версія тэлешоў "Who Do You Think You Are?" ( "Як думаеш, хто ты?"). Яго прадзюсерам і гераіняй адной з серый выступае галівудская зорка Ліза Кудроў, якая для здымак праграмы прыязджала на радзіму продкаў у Беларусь. Дзякуючы ж арыгінальнай брытанскай версіі праграмы свае карані ў Беларусі знайшоў ангельскі акцёр Дэвід Сушэ, які атрымаў сусветную вядомасць пасля выканання галоўнай ролі ў серыяле "Пуаро" па творах Агаты Крысці, паведамляе TUT.by.

Гарадзенскі след Пуаро

Эркюль Пуаро знайшоў беларускія карані

Сэнс папулярнага тэлепраекта, які стартаваў у 2008 годзе на Туманным Альбіёне, складаўся ў тым, што знакамітасці - палітыкі, акцёры, музыкі - пры дапамозе спецыялістаў займаюцца пошукам сямейных каранёў, спрабуючы скласці генеалагічнае дрэва. Працэс і механізм пошуку здымаецца на камеру. Пры гэтым тэлегледачам даюцца карысныя парады, арыентуючыся на якія, кожны можа паспрабаваць правесці ўласнае расследаванне.

Дэвід Сушэ (Suchet) нарадзіўся ў Лондане ў 1946 годзе, дзе і жыве па гэты дзень. Ён з роўным поспехам здымаецца ў Еўропе і Галівудзе, у кіно і на ТБ, а сусветную вядомасць набыў пасля выканання ролі сышчыка Эркюля Пуаро ў аднайменным тэлевізійным серыяле па творах Агаты Крысці.

Расследаванне праграмы "Who Do You Think You Are?" з ног на галаву перакуліла ўяўленне акцёра пра сваё паходжанне. У прыватнасці, высветлілася, што яго прадзед і прабабуля па лініі маці - Арнольд і Амелі Яршэ, пераехалі ў Лондан з Парыжа ў канцы 19-га стагоддзя, - паходзілі зусім не з Францыі. Іх радзіма - тагачасная Расейская імперыя.

Так, фатограф Арнольд Яршэ нарадзіўся ў габрэйскай сям'і ў Дынабургу (сёння - Даўгаўпілс, Латвія), а яго жонка Амелі Саламон, прабабуля акцёра, у беларускай Гародні. Цікава, што продкі Сушэ па лініі бацькі паходзяць з Крэтынгі, што пад Клайпедай, і ў Брытанію патрапілі ў канцы 19-га стагоддзя праз Паўднёвую Афрыку.

Кудроў плакала ў Беларусі

5 сакавіка праект "Who Do You Think You Are?" стартуе ўжо ў ЗША. Як ужо паведамлялі СМІ, супрадзюсерам амерыканскай версіі шоў стала зорка серыяла "Сябры" (Friends) Ліза Кудроў (Kudrow). Акрамя таго, адна з першых серый даследчага праекта будзе прысвечана яе сямейнай гісторыі.

Галівудская зорка разам са здымачнай групай пабывала ў Беларусі восенню 2008-га. Тады яна не хацела афішаваць візіт, распавёўшы толькі, што здымае дакументальны фільм пра сям'ю бацькі, які яшчэ да вайны разам з бацькамі эміграваў за акіян з вёскі Ілля (сёння - Вялейскі раён Мінскай вобласці). З дапамогай мясцовых краязнаўцаў і гісторыкаў актрыса даведалася, што падчас акупацыі нацысты знішчылі ў Іллі каля 2 тысяч габрэяў, сярод якіх былі яе прадзед і прабабка Мардуховічы, а таксама ўсе сваякі, якія засталіся.

Прайшоўшы дарогай смерці іллянскіх габрэяў, Ліза расплакалася ля памятнай пліты. Усё гэта можна будзе ўбачыць у адной з праграм на NBC.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение