Перадача пра Ларысу Геніюш на хвалях Радыё Рацыя

Сёлета 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. З тае нагоды летась з’езд беларусаў свету абвесціў 2010 год – Годам Ларысы Геніюш.

Сёлета 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. З тае нагоды летась з’езд беларусаў свету абвесціў 2010 год – Годам Ларысы Геніюш. Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі сёлета правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі. Далучылася да гэтай агульнанацыянальнай кампаніі і Радыё Рацыя – з лютага на хвалях радыёстанцыі з’явілася адмысловая аўтарская перадача Алеся Аркуша “Мой лён і сон”, цалкам прысвечаная жыццю і творчасці Ларысы Геніюш. У рамках перадачы гучаць інтэрв’ю з людзьмі, якія ведалі і сябравалі з Ларысай Антонаўнай, інфармацыя пра мерапрыемствы, якія ладзяцца ў гонар паэткі, а таксама звесткі пра яе творчасць, жыццёвы шлях, вершы і песні на яе словы. У перадачах, якія прагучалі ў лютым, слухачы маглі пачуць: рэпартаж з паседжання арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш; інтэрв’ю з паэтам Сяргеем Панізнікам, які ў далёкім 1968 годзе запісаў на магнітафон голас паэткі і захаваў да нашых дзён; а таксама інтэрв’ю з кіраўнічкай Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай, якая распавяла пра тыя мерапрыемствы Года Ларысы Геніюш, у якіх “Бацькаўшчына” возьме актыўны ўдзел. У стваральнікаў перадачы пра Ларысу Геніюш шмат цікавых задумаў і планаў. “Мой лён і сон” гучыць на хвалях Радыё Рацыя штонядзелю, пачатак у 11.05 і 23.05 па беларускім часе.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение