У Вільні пройдуць слуханні наконт Беларускай АЭС

Сёння ў Вільні пачынаюцца грамадскія слуханні адносна пабудовы непадалёк ад мяжы з Літвой Беларускай АЭС. Адмыслоўцы з розных краінаў абмяркуюць магчымыя наступствы стварэння і працы новай атамнай электрастанцыі з расийскім рэактарам у непасрэднай блізкасці ад межаў Еўразвязу.

На грамадскіх слуханнях у Вільні, дзе будзе ацэньвацца ўплыў планаванай Беларускай АЭС на асяроддзе, дэлегацыя з Міністэрства энергетыкі Беларусі прадставіць справаздачу Дырэкцыі будаўніцтва АЭС і дэпартамэнта па развіццю атамнай энэргетыкі. Напярэдадні слуханняў, што пройдуць у Віленскім універсітэце, актывісты распаўсюдзілі ўлётку з тлумачэннямі шкодных уплываў на асяроддзе і магчымай небяспекі эксперыментальнага рэактара расійскага праекта. Актывісты заклікаюць супрацьстаяць планам пабудовы АЭС, а напярэдадні слуханняў разам з навукоўцамі і палітыкамі ладзяць сёння прэсавую канферэнцыю ў інфармацыйным агенцтве "ELTA". Саўлюс Пікшрыс, лідэр грамадскай арганізацыі супольнасці “Atgaja” з Літвы: На думку Саўлюса Пікшрыса, існуюць усе падставы, каб непакоіцца аб наступствах пабудовы АЭС у Беларусі за 50 км ад літоўскай мяжы. “Там будзе ўсталяваны эксперыментальны рэактар расійскага праекта ВВР 1200. Які ён на практыцы  невядома, ні ён, ні яго аналагі ніколі нідзе не працавалі. Таксама, будуць браць ваду з Вяллі, і, адпаведна, разам з адкідамі выкарыстаная вада будзе вяртацца назад у раку. Ведаючы расійскія тэхналогіі, можна ўявіць, колькі радыёнуклідаў трапяць у Вяллю, якая цячэ па усёй Літве, праз Вільню, у Балтыйскае мора”. Актывісты папярэджваюць, што пацерпіць унікальная прырода вакол такога вялікага аб'екта, як АЭС. У 30-кіламетровую зону вакол АЭС трапляюць яшчэ пяць трансмежных і 13 літоўскіх водных аб'ектаў, апрача Вяллі. Але ўплыў на яе будзе найбольшы, тэмпература вады ў рацэ уздымецца, вада забрудзіцца ад тэхнічных, гаспадарчых і дажджавых сцёкавых водаў АЭС, знікнуць з Вяллі такія віды рыбаў з “Чырвонай кнігі”, як сёмга і кумжа, папярэджваюць абаронцы прыроды.

Таццяна Поклад, “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение