Даніна павагі паэту Аўрому Суцкеверу, ураджэнцу Смаргоні

Сёння ў Тэль-Авіве ў прэстыжнай канцэртнай залі "Цаўта" ў прысутнасці ізраільскага прэзідэнта Шымона Пэрэса, адбудзецца вялікі вечар памяці Аўрома Суцкевера, выбітнага габрэйскага паэта, ураджэнца Смаргоні, які пайшоў з жыцця месяц таму.

Сёння ў Тэль-Авіве ў прэстыжнай канцэртнай залі "Цаўта" ў прысутнасці ізраільскага прэзідэнта Шымона Пэрэса, адбудзецца вялікі вечар памяці Аўрома Суцкевера, выбітнага габрэйскага паэта, ураджэнца Смаргоні, які пайшоў з жыцця месяц таму. У вечары таксама выступяць ідышскія паэты, прагучаць песні на словы Суцкевера, а акторка тэль-авіўскага тэатра "Гешэр", ураджэнка Магілёва, Яўгенія Додзіна будзе чытаць выбраныя вершы.

Аўром (Аўрагам) Суцкевер (1913—2010) — адзін з выбітных габрэйскіх паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён трымаўся ўсё жыццё.

Нарадзіўся Суцкевер у Смаргоні, у 1920 пераехаў у Вільню. У гета зрабіўся сябрам баявой арганізацыі, а ў конадзень ліквідацыі гета сышоў да партызанаў і ваяваў у Нарачанскіх лясах. Там напісаў паэму "Усе клятвы", якая зрабіла нагэтулькі моцнае ўражанне на сябраў Антыфашысцкага габрэйскага камітэту, што па паэта з Масквы паслалі за лінію фронта самалёт. Пасля вайны Суцкевер выступіў сведкам на Нюрнбергскам працэсе, а ў 1948 паэт пераехаў у Ізраіль, дзе заснаваў часопіс "Ды Голдэнэ кейт" ("Залаты ланцуг"), які быў прытулкам для парэштак сусветнай ідышскай культуры і літаратуры, і да 1998 года быў яго незаступным рэдактарам. Пісаў вершы збольшага пра Галакост, выдаў кнігу ўспамінаў "З віленскага гета" і паэму "Сібір", ілюстраваную Маркам Шагалам.

ЛК, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение