Больш за 10 гадоў у эфіры – прэзентацыя "Радыё Рацыя" ў Беластоку

25 лютага Управа Беларускага Радыё Рацыя праводзіць у Беластоку канферэнцыю, прысвечаную прэзентацыі сваёй дзейнасці на працягу мінулай дэкады.

25 лютага Управа Беларускага Радыё Рацыя праводзіць у Беластоку канферэнцыю, прысвечаную прэзентацыі сваёй дзейнасці на працягу мінулай дэкады. У праграме канферэнцыі – даклады па пытаннях датычных працы радыёстанцыі, яе ўспрымання ў Польшчы і Беларусі, а таксама і па агульных пытаннях польска-беларускага суседства.

Арганізатары запрасілі для ўдзелу ў канферэнцыі шэраг польскіх палітыкаў ды беларускіх дыпламатаў. Прадугледжваецца дыскусія на тэму „Беларусь – Усходняе партнёрства ці цяжкое суседства” з іх удзелам.

Радыё Рацыя вяшчае з лістапада 1999 года – ідэю радыёстанцыі падтрымалі ў той час польская адміністрацыя ды міжнародныя арганізацыі. Пасля трох гадоў працы, з-за недахопу фінансавання, радыёстанцыя ўсё ж часова прыпыніла сваю дзейнасць. У эфір радыё вярнулася ў 2006 годзе і з таго моманту адбываўся паступовы рост яго структуры. У 2009 годзе Рацыя значна пашырыла абсяг вяшчання – цяпер яна кругласутачна транслюе сваю праграму на дзвюх частотах: 98,1 і 99,2 FM. У зоне вяшчання радыёстанцыі, якую чуваць па ўсёй тэрыторыі заходняй Беларусі, паўз усходнюю мяжу Еўразвязу, пражывае прыблізна 2 мільёны чалавек. Дзейнасць радыё фінансуецца Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

У інтэрв’ю, якое напярэдадні канферэнцыі старшыня ўправы Радыё Рацыя Яўген Вапа даў парталу Bialorus.pl, між іншага, ён сказаў:

– На ўзнікненне Беларускага Радыё Рацыя склаліся некалькі фактараў. Па-першае, сітуацыя, у якой апынуліся беларускія СМІ пасля прыходу да ўлады Аляксандра і закрыццё ў Мінску радыёстанцыі 101,2. Быў гэта перыяд, у які А. Лукашэнка істотна абмежаваў свабоду слова. Усім станавілася зразумела, што сучасны праект у галіне радыёвяшчання магчымы толькі па-за межамі Беларусі. З другога боку, у асяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, якое заўжды праяўляла салідарнасць са сваімі калегамі ў Беларусі, таксама разумелі, што інфармацыйная прастора мадэрнізуецца ды тое, што меншасці прапануецца ў публічных СМІ Польшчы 15-хвілінныя перадачы – гэта далёка недастаткова для захавання сваёй мовы, традыцыі і культуры. Лукашэнкі

Месца правядзення канферэнцыі: гасцініца “Віла Традыцыя”, вул. Влукенніча 5, Беласток, пачатак у 12.30.

"Радыё Рацыя"

 


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение