Кніга пра беларуска-габрэйскіх літаратараў

Гэта — энцыклапедыя: тут пададзеныя звесткі не толькі пра пісьменнікаў, але і пра паэтаў, нарысістаў, рэдактараў, укладальнікаў слоўнікаў, а таксама пра мастакоў, якія ў сваёй творчасці не цураліся асадкі і паперы.

Зіна Гімпелевіч. Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя: паходжанне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі. Цэнтр беларускіх даследванняў. Канзас: Southwestern College Academic Press. 2010, — 256 с.

Гэта — энцыклапедыя: тут пададзеныя звесткі не толькі пра пісьменнікаў, але і пра паэтаў, нарысістаў, рэдактараў, укладальнікаў слоўнікаў, а таксама пра мастакоў, якія ў сваёй творчасці не цураліся асадкі і паперы (як Марк Шагал, які ў дадатак з’яўляецца аўтарам публіцыстычных артыкулаў і вершаў, прасвечаных Віцебску).

На старонках выдання — габрэі, ураджэнцы Беларусі, якія зрабілі ўнёсак у беларускую, ідышскую, іўрыцкую і расійскую культуры. Тут кароткія звесткі пра ключавую постаць беларускай літаратуры Змітрака Бядулю і аднаго з пачынальнікаў справы перакладу з нямецкай на беларускую Юлія Таўбіна, пра тых, каго прызналі класікамі ідышскай літаратуры, пра копыльца Мэндэле Мойхер-Сфорыма і смаргонца Мойшэ Кульбака. Тутсама — імёны і біяграфічныя нататкі пра тых, хто распачынаў справу адраджэння культуры, заснаванай на старагабрэйскай мове, як рэаніматар гутарковага іўрыту і незаступны рэдактар легендарнай ізраільскай газеты "Га-Цві" Эліэзэр Бэн-Егуда з мястэчка Лужкі. У кнізе "Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя" не забытыя і тыя, хто разнастайніў расійскую літаратуру, у іх ліку мінскі паэт Веніямін Блажэнны і аўтар шчымлівай прозы пра сталінскія ГУЛАГі Леў Разгон, ураджэнец Горак.

Паколькі гэтая кніга першапачаткова прызначалася для англамоўнага чытача, у сваёй прадмове Зіна Гімпелевіч коратка і папулярна тлумачыць ключавыя падзеі гісторыі Беларусі апошніх двух стагоддзяў, які сфармавалі аблічча сучаснай Беларусі ў цэлым і беларуска-габрэйскія стасункаў у прыватнасці: падзел Рэчы Паспалітай, увядзенне рысы аселасці, забарона царскай уладай беларускай мовы, стварэнне на тэрыторыі Беларусі габрэйскіх і беларускіх палітычных партыяў, рэвалюцыя 1905 года і пагромы, утварэнне БНР і БССР, індустрыялізацыя, Галакост.

Энцыклапедыя двухмоўная (беларускі тэкст папярэднічае ангельскаму). Пададзены фотаздымкі літаратараў з подпісамі на беларускай лацінцы.

Лявон К., "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение