Кліўленд, вядомы арганізацыямі беларускай дыяспары, названы самым убогім горадам ЗША

У ЗША было праведзена традыцыйнае апытанне, падчас якога ўдзельнікам інтэрнэт‑галасавання прапаноўвалася назваць самы “ўбогі” горад краіны.  Абсалютную перамогу атрымаў Кліўленд, у якім, дарэчы, жыве няслабая беларуская дыяспара, дзейнічае суполка БАЗА і нават цэлыя дзве беларускія парафіі праваслаўнай царквы.

У апытанні інтэрнэт‑рэсурсу бізнес‑выдання Forbes.com, удзельнікам апытання прапаноўвалася ацаніць якасць жыцця ў гарадах па розных паказчыках. Як высветлілася, Кліўленд “перамог” практычна ва ўсіх намінацыях.

Рэспандэнты, у прыватнасці, палічылі, што менавіта ў гэтым горадзе самы высокі ўзровень беспрацоўя, найбольш неспрыяльны клімат, "грабежніцкія" падаткі і самая высокая інфляцыя; жахлівая карупцыя і ўзровень злачыннасці, а таксама самыя “безнадзейныя” спартыўныя каманды. Апошняе — досыць спрэчнае меркаванне: у НБА зараз Кліўленд Кавальерс з вялікім адрывам лідзіруе на Ўсходзе і наогул па стане на 21 лютага з’яўляецца найлепшай камандай ЗША, нават маючы на адну перамогу болей, чым “Лейкерс”. У мінулым годзе "Кавальерз" таксама сталі найлепшай камандай Усходу ў рэгулярным чэмпіянаце, а ў плей‑оф дайшлі да фіналу канферэнцыі, дзе саступілі “Арланда”. Што праўда, чэмпіёнам НБА “Кліўленд”, заснаваны ў 1970‑м годзе, ні разу не быў.

Другое месца ў спісе “аўтсайдэраў” заняў Стоктан у штаце Каліфорнія, які ў мінулым годзе быў першым. У першую тройку таксама ўвайшоў Мэмфіс (штат Тэнесі), у якім былі адзначаны высокі ўзровень злачыннасці і карумпаванасці чыноўнікаў. У ліку іншых гарадоў, у дзясятку ўвайшлі: Маямі, Сент‑Луіс, Бафала, Кэнтан, які таксама знаходзіцца як і Кліўленд у штаце Агаё, замыкае спіс Чыкага (таксама горад вядомы беларускімі, а больш польскімі этнічнымі арганізацыямі).

“Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение