Супердзень: беларусы заваявалі срэбра і бронзу на Алімпіядзе

Чацвер, 18 лютага, стаў шчаслівым днём для беларускіх спартсменаў і наогул беларускіх заўзятараў. Нашы біятланісты заваявалі адразу два медалі на Зімовых Алімпійскіх гульнях.

Чацвер, 18 лютага, стаў шчаслівым днём для беларускіх спартсменаў і наогул беларускіх заўзятараў. Нашы біятланісты заваявалі адразу два медалі на Зімовых Алімпійскіх гульнях.

Дар'я Домрачава, фота БЕЛТА

Напачатку ў індывідуальнай гонцы ў Уістлеры Дар’я Домрачава заваявала бронзу.

На чатырох агнявых рубяжах Дар'я рабіла адзін промах і прайшла дыстанцыю за 41 хвіліну 21 секунды, саступіўшы 28,2 секунды алімпійскай чэмпіёнцы нарвежцы Туры Бергер (40:52,8), якая таксама аднойчы спудлавала на агнявых рубяжах.

Адметна, што Дар'я Домрачава выйграла ажно 36 секундаў у немкі Каці Вільгельм, якая заняла 4-е месца.

Срэбра у прадстаўніцы Казахстана Алены Хрусталёвай (41,13,5), якая раней выступала за Беларусь (Солт-Лейк-Сіці, 2002).

Беларуска Людміла Калінчык фінішавала 9-й (адзін промах, 42 хвіліны 39,1 секунды). Вольга Кудрашова заняла 16-е месца (0, 42:39,1). Надзея Скардзіна - 28-я (1, 44:09,4).

***

00:35

Потым прайшла індывідуальная гонка ў мужчын на 20 км.

Новікаў не зрабіў ніводнага промаху на 4-х рубяжах, daylife.com

Сяргей Новікаў, які не лічыўся фаварытам гонкі заваяваў срэбра. Ён прабег дыстанцыю за 48 хвілін 32 секунды, не зрабіўшы ніводнага промаху

такі ж вынік паказаў і нарвежац Оле-Эйнар Б’ёрндален, які, праўда, двойчы спудлаваў.

Але і Сяргей Новікаў, і Оле-Эйнар Б'ёрндален атрымаюць сярэбраныя медалі.

Бронзы тут уручацца не будзе.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац Эміл-Хёгле Свэндсан (48:22,5), які апярэдзіў Новікава і Б'ёрндалена на 9,5 секунды, зрабіўшы адзін промах.

Аляксандр Сыман заняў 41-е месца, Рустам Валіулін - 48-ы, Яўген Абраменка - 58-ы.

У нядзелю, 21 лютага, пройдзе мас-старт і ў мужчынаў, і жанчынаў.

"Наша Ніва"