Беларус Аляксандр Рыбак атрымаў расійскую прэмію "Суайчыннік года"

У Маскве прайшоў 7-ы міжнародны конкурс “рускіх суайчыннікаў”. Улады Масквы падвялі вынікі конкурсу і ўзнагародзілі прэміямі прадстаўнікоў “рускай дыяспары за мяжой”.

У Маскве прайшоў 7-ы міжнародны конкурс “рускіх суайчыннікаў”. Улады Масквы падвялі вынікі конкурсу і ўзнагародзілі прэміямі прадстаўнікоў “рускай дыяспары за мяжой”.

Сярод узнагароджаных аказаўся і пераможца "Еўрабачання-2009”, нарвежац, выхадзец з Беларусі Аляксандр Рыбак. Аляксандр Рыбак атрымаў прэмію ў намінацыі “За ўклад у развіццё мастацтва”. Спявак падзякаваў ураду Масквы за такую высокую ўзнагароду. Акрамя гэтага, прэмію “За ўклад у грамадска-палітычную дзейнасць суайчыннікаў за мяжой” атрымаў Мірон Ігнат, старшыня Абшчыны рускіх-ліпаван ў Румыніі, а прэмію “За абарону правоў рускамоўнага насельніцтва Украіны” атрымаў Вадзім Калеснічэнка, які арганізаваў агульнанародны праваабарончы рух “Рускамоўная Украіна”. Нагадаем, што Аляксандр Рыбак - нарадзіўся ў Мінску, у дзяцінстве быў вымушаны з бацькамі з'ехаць у Нарвегію па палітычных матывах. Уручэнне яму Расіяй прэміі выглядае, па меншай меры, дзіўна.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение