Беласточчына: конкурс па беларускай мове

Завершыўся раённы этап прадметнага конкурса па беларускай мове. У Бельску Падляшскім за выхад у фінал змагаліся вучні з васьмі школ.

6 асобаў з 18 сталі фіналістамі прадметнага конкурса па беларускай мове. Менавіта яны будуць змагацца за званне лаўрэата на цэнтральным заключным этапе конкурса.

Па словах старшыні камісіі Міраславы Маркевіч, раённы этап конкурса быў вельмі складаны.- Заданні былі вельмі цяжкія, як на пачатковую школу, найбольш складаныя былі заданні па літаратуры. Складанне плана, напісанне запрашэння. Трэба звярнуць увагу таксама на працу з вершам. Здаецца, што найбольшыя праблемы былі з "аканнем" і "яканнем", таму што дзеці не вельмі ведаюць пераход О, Э у А, Я. І тут былі вялікія праблемы. Таксама праблемы былі з будучым часам дзеясловаў. Арача таго , вялікая праблема для пачатковай школы - гэта займеннікі.

Каб выйсці ў фінал трэба было набраць мінімум 87 балаў з 96 магчымых. З гэтай задачай справілася адна трэцяя канкурсантаў. Імёна лаўрэатаў конкурса будуць аб'яўлены 5 сакавіка.

У фінал выйшлі: Юстына Іванюк – Гайнаўка, Аляксандра Якімюк – Гайнаўка, Эва Ляўчук – Нарва, Дамініка Карпюк – Дубічы Царкоўныя, Аляксандра Конюх – Беласток, Дар’я Вапа – Беласток.

Наталля Герасімюк, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение