Акцыя салідарнасці ў Празе

14 лютага ў Празе адбылася акцыя салідарнасці з лідэрамі дэмакратычнай моладзі Беларусі. Акцыю на Вацлаўскай плошчы правялі актывісты Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”.

“Маладое Адраджэнне” пачало збор подпісаў сярод вядомых палітыкаў, студэнтаў ды актывістаў моладзевых арганізацыяў у Чэхіі, Польшчы, Харватыі, Бельгіі, Нідэрландах, краінах Балтыі і Скандынавіі пад заявай да ўладаў Беларусі з патрабаваннем аднаўлення на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту намесніцы старшыні “Маладога фронту” Таццяны Шапуцькі і спынення рэпрэсій супраць беларускай дэмакратычнай моладзі.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение