Гарадзенскія мастакі адкрылі выставу ў Друскеніках

Мастакі Алесь Сураў, Вацлаў Рамашка і скульптар Мікола Скляр назвалі сваю выставу “У краіне Чорнай Ганчы”. Выстава адкрылася ў Друскеніцкім аквапарку, адным з найбуйнейшых у Еўропе. Яго адначасова могуць наведваць каля паўтары тысячы чалавек.

Алесь Сураў перад адкрыцьцём выставы

Выстава арганізаваная прыватным чынам і, са слоў адміністратаркі аквапарку, хоць у іх увесь год адбываюцца самыя розныя акцыі, беларускае мастацтва там віталі ўпершыню.
Прыём быў вельмі цёплы, і з боку літоўскіх мастакоў неаднойчы гучала шкадаванне, што, пабудаваўшы граніцы, мы страцілі сувязь паміж суседнімі культурамі. На адкрыцці з гарадзенскіх мастакоў прысутнічаў толькі Алесь Сураў, ён і распавёў, што назву выстава атрымала таму, што ўсе карціны, прадстаўленыя на ёй, былі намаляваны ў ваколіцах рэчкі Чорная Ганча, якая працякае на самай мяжы Літвы і Беларусі. Два другія аўтары Вацлаў Рамашка і Мікола Скляр не змаглі прыехаць у Друскенікі з тае прычыны, што не мелі літоўскіх візаў.
Міхал Карневіч, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение