Яўген Шатохін: Рыга пабачыць творы апошніх гадоў

Сталіцу Латвіі, Рыгу чакае персанальная выстава беларускага мастака, педагога Яўгена Шатохіна. Арганізацыяй выставы займаецца беларуская дыяспара ў Латвіі.

Яўген Шатохін – у палоне мастацтва...

Яўген Шатохін

Сталіцу Латвіі, Рыгу чакае персанальная выстава беларускага мастака, педагога Яўгена Шатохіна. Арганізацыяй выставы займаецца беларуская дыяспара ў Латвіі.

Дакладная дата, калі адчыніцца выстава, пакуль не вызначана. Гэта стане вядома праз пэўны час. Датычна выбару мастацкіх твораў, якія ўбачаць жыхары Рыгі, Яўген Шатохін адзначае: - Гэта безумоўна залежыць ад мяне, а не ад запрашаючай стараны. Творы будуць апошніх гадоў, бо я сам адчуваю розніцу паміж творамі якія я зрабіў 5-ць, 10-ць год таму. Я адчуваю нейкі прагрэс у сваёй працы. Мне падабаюцца больш мае апошнія творы і менавіта іх я і павязу. Гэта будзе каля 30-ці твораў, у асноўным малюнак. Прапанову адкрыць персанальную выставу ў Латвіі Яўген Шатохін атрымаў яшчэ ў 2009 годзе, але з-за шчыльнага графіка з абодвух бакоў было вырашана перанесці яе на 2010 год.

Паводле “Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение