Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах

Венгерскі часопіс "Nagyvilág" свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры. "Сцяна" Васіля Быкава, "Бляха" Андрэя Федарэнкі, "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" Ігара Бабкова, вершы Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна прэзентуюць айчынную літаратуру.

Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся "у такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурнага кантактаў". Таму нашу літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. "Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва ўсялякім разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква".

"У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы.

Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі»,

— падсумоўвае Паўфалві Лаёш.

Паглядзець поўны змест "Nagyvilág" можна тут.

"Наша Ніва"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение