Пайшоў у лепшы свет Янка Крупа

12 студзеня на 72 годзе жыцця ў Беластоку памёр заслужаны дзеяч беларускай культуры Янка  Крупа. На Падляшшы бадай што няма такой беларускай вёскі, ў якой не пабываў ён са сваім калектывам "Лявоніха".

12 студзеня на 72 годзе жыцця ў Беластоку памёр заслужаны дзеяч беларускай культуры Янка  Крупа.

На Падляшшы бадай што няма такой беларускай вёскі, ў якой не пабываў ён са сваім калектывам "Лявоніха"  – так узгадвае шматгадовага артыстычнага кіраўніка калектываў беларускай песні на Беласточчыне дырэктар Бельскага дома культуры Сяргей Лукашук.

- Гэты чалавек, які ўсё сваё жыццё займаўся культурай. У "Лявонісе" многа гадоў працаваў, танцаваў,  як танцор. Кіраваў "Лявоніхай", даязджаў да найдалейшых куткоў Беласточчыны, вёсак, куды ніхто не прыязджаў. Я помню, як яго чакалі на вёсцы. Янку Крупу чакалі на вёсцы, як штось вялікае. Ён прыязджаў, дапамагаў калектывам мастацкай самадзейнасці. Янка Крупа нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Рэдуты у гміне Орля. Усё сваё жыццё прысвяціў беларускай песні і танцу. У 1960 годзе стварыў шырокавядомы калектыў "Лявоніха", які дзейнічаў болей за 10 гадоў. Працаваў таксама ў дзіцячым доме ў Супраслі і Беластоку.

За сваю працу быў уганараваны званнем Заслужаны Дзеяч Культуры і сярэбранай адзнакай Заслужаны Дзеяч Культуры  Беластоцкай Зямлі.

З 1991 году быў на пенсіі,  аднак працягваў працу мастацкага інструктара беларускіх калектываў  на Падляшшы.

"Радыё Рацыя"