Адам Глобус — лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі за "славянскую" кнігу

Адам ГлобусЛаўрэатам расійскай літаратурнай прэміі “Югра” у 2009 годзе стаў беларускі пісьменнік Адам Глобус. Ён атрымае ўзнагароду ў намінацыі “Славянская кніга”. Гэта першая замежная прэмія ў жыцці Адама Глобуса.

Адам Глобус: “Ведаеце, першая замежная прэмія, таму важная, напэўна. Пры тым я заўсёды быў прыхільнікам славянскай ідэі. Як рэтраградна гэта ні гучыць, я любіў славян, любіў беларусаў, палякаў, рускіх. Мне прыемна, што мяне вылучылі як першую славянскую кнігу, якая атрымала гэтую прэмію”.

Намінацыя “Славянская кніга” была ўведзеная аргкамітэтам прэміі толькі сёлета, таму Адам Глобус стаў яе першым нерасійскім лаўрэатам. Раней жа прэмію “Югра” атрымлівалі такія вядомыя пісьменнікі як Леў Анінскі і Валянцін Распуцін.

Ганна Балаховіч, "Еўрапейскае радыё для Беларусі"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение