Польскі сенат для палякаў замежжа

75 мільёнаў злотых (амаль 19 мільёнаў еўра) прызначыць сёлета польскі Сенат на падтрымку польскіх арганізацыяў, якія займаюцца дапамогай палякам за мяжой і польскім дыяспарам.

Заявы з просьбай аб дафінансаванні праектаў, прызначаных для палякаў у замежжы, падало некалькі дзесяткаў грамадскіх арганізацый.

Дырэктар офісу па пытаннях палякаў замежжа польскага Сенату Артур Казлоўскі зазначыў, што дафінасаванне атрымаюць інвестыцыі, інтэграцыйныя праграмы для палякаў у замежжы, таксама праграмы дапамогі, прызначаныя для заробкавых эмігрантаў.

Артур Казлоўскі: Інвестыцыі, будовы, рамонты, набыццё нерухомасцяў на патрэбы дыяспары, пачынаючы ад школаў і Дамоў польскіх, а завяршаючы аб'ектамі, зьвязанымі з польскай нацыянальнай спадчынай. Падтрымка польскіх і паланійных арганізацый па ўсім свеце ў іх дзейнасці, звязанай з выкананнем статутнай праграмы праз адукацыю, культуру і польскія СМІ ў замежжы.

Найбольш шырокую праграму дапамогі палякам замежжа рэалізуе таварыства „Wspólnota Polska”. На рэалізацыю сваіх праграмаў з Сенату таварыства хоча атрымаць больш за 10 мільёнаў злотых. Старшыня таварыства Мацей Плажыньскі падкрэсліў, што новая галіна дзейнасці таварыства скіраваная не для палякаў на Усходзе, а ў супрацьлеглым напрамку - для палякаў, якія выехалі на заробкі на Захад, ствараюцца цэнтры інфармацыі і дапамогі. Такія цэнтры ўжо дзейнічаюць ў Барселоне, Мадрыдзе, Рыме і Вялікабрытаніі.

Мацей Плажыньскі: Гэтая эміграцыя даволі разнародная. Яна складваецца з асобаў з розным менталітэтам і розным узроўнем валоднання замежнай мовай. Даволі часта яны маюць праблемы там, куды паехалі. Аднак гэта краіны ЕЗ, і таму палякі, як грамадзяне ЕЭўразвязу, маюць поўнае права карыстацца сацыяльнымі паслугамі. Але нехта павінен ім гэта патлумачыць, павінен дапамагчы ім на дабрачынных пачатках, без аплаты.

Фундацыя дапамогі палякам на Усходзе хоча атрымаць дафінансаванне памерам 3 мільёны злотых для арганізацыі і правядзення з'ездаў прадстаўнікоў дыяспары і абсталявання Дамоў польскіх, між іншым у Беларусі.

Фундацыя „Semper Polonija” на рэалізацыю сваіх праграмаў хоча атрымаць 350 тысяч злотых. Грошы будуць прызначаныя для Клубаў стыпендыстаў фундацыі. Старшыня фундацыі Марэк Гайшыльд перакананы ў тым, што такія клубы інтэгруюць моладзь, якая закончыла адукацыю ў Польшчы і вярнулася ў свае краіны. Па яго словах, кожны клуб мае сваю спецыфіку і адметнасць. Дзейнасць некаторых клубаў скіраваная на польскае асяроддзе, прыкладам чаго можа быць Гарадзенскі клуб. Гэты клуб ужо некалькі гадоў актыўна падтрымлівае моладзь, дапамагае сталым людзям і адначасова займаецца месцамі памяці, звязанымі з Польшчай і польскай гісторыяй.

У сераду на адмысловым паседжанні чальцы сенацкай Камісіі па пытаннях эміграцыі і кантактах з палякамі ў замежжы вырашаць, якія праекты атрымаюць фінансавую падтрымку з Сенату на гэты год.

Паводле Караліны Русіновіч, "Польскае радые для замежжа"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение