З Вісагінаса ў Ашмяны

Пасля спынення Ігналінскай АЭС, у горадзе атамшчыкаў Вісагінасе абвастрылася праблема беспрацоўя. Амаль 10 % насельніцтва горада складаюць беларусы. Многія з іх збіраюцца шукаць працу ў Беларусі на АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

Ігналінская АЭС

Пасля спынення Ігналінскай АЭС, у горадзе атамшчыкаў Вісагінасе абвастрылася праблема беспрацоўя. Амаль 10 % насельніцтва горада складаюць беларусы. Многія з іх збіраюцца шукаць працу ў Беларусі на АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

Ігналінская атамная электрастанцыя у Літве не працуе ад апошняй гадзіны мінулага года, але яе ліквідацыя працягнецца яшчэ 25 гадоў, і частка спецыялістаў па-ранейшаму будуць запатрабаваныя. Бальшыня работнікаў, аднак, ужо страціла працу і плануе пакідаць Вісагінас. Вісагінас -- шматнацыянальны горад-спадарожнік АЭС, пабудаваны у 1975 годзе, цяпер у ім засталося каля 26 тысяч жыхароў, у ліку якіх 9,68% беларусаў. Кіраўнік тутэйшага беларускага культурнага цэнтра "Крок" Алег Давідзюк кажа, што бальшыня жыхароў рыхтавалася да закрыцця станцыі. "Жыццё раптам не змяняецца, святло як гарэла ў хатах, так і гарыць, але шмат людзей ужо страцілі працу, і шмат сёлета яшчэ страцяць. Таму людзі ужо доўгі час паглядаюць у бок беларускай атамнай станцыі і расійскай — у Калінінградскай вобласці". Кіраўнік беларускай суполкі сам працаваў на Ігналінскай АЭС -- начальнікам участка. Ён сышоў год таму па ўласным жаданні. Цяпер “атамнай тэматыкай” Алег Давідзюк займаецца як кіраўнік БКЦ “Крок” -- збірае анкеты жадаючых працаваць у Беларусі і вядзе перамовы з урадам. Апрача культурных і адукацыйных спраў суполка мае вядомы ў Балтыі і Скандынавіі фальклорны ансамбль, а таксама яна апекавалася беларускімі класамі ў Вісагінасе. "Я ад людзей не раз меў пытанні наконт Беларускай АЭС, і амаль год таму я сустракаўся з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі Беларусі. Была добрая сустрэча. Я пераказаў ім клопат нашых людзей і іх жаданне працаваць на будаўніцтве і эксплуатацыі беларускай АЭС. Мы мелі пэўныя дамоўленасці. Магу цяпер сказаць, што ў дырэкцыі беларускай атамнай станцыі стаіць тэчка з надпісам "Ігналінская АЭС", і я перадаў туды амаль паўтары сотні анкет жадаючых працаваць у Беларусі, яны ужо ў гэтай тэчцы. Я лічу, што гэта толькі першая ластаўка", - гаворыць Алег Давідзюк. Ігналінскую АЭС Літва закрыла, выконваючы абавязкі перад Еўразвязам. Кансервацыя станцыі мусіць быць выканана цягам 25 год. Выдаткі на кансервацыю ў памеры 1 мільярд еўра будуць аплочаны Еўразвязам. Цяпер 50-60 % электраэнергіі для Літвы пастаўляюць тры цеплаэлектрастанцыі — Электрэнская, Віленская і Ковенская, а рэшту ў 40% Літва будзе набываць у суседзяў.

Паводле Тацяны Поклад, “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение