Рада БНР заклікала падтрымаць Сяргея Каваленку

Рада БНР выступіла з патрабаваннем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

“Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленне смелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сцяг, і патрабуе неадкладнага вызвалення арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі” – гаворыцца ў заяве. “Бел-Чырвона-Белы Сцяг, як і Герб “Пагоня”, ёсць нацыянальнымі сімваламі і непарыўна звязаныя з гісторыяй Беларусі. Пад Бел-Чырвона-Белым Сцягам беларускія ваяры атрымлівалі слаўныя перамогі. Пад Бел-Чырвона-Белым Сцягам 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Пад Бел-Чырвона-Белымі Сцягамі 25 жніўня 1991 года тысячы мінчанаў на плошчы перад Домам ураду віталі аднаўленне Незалежнасці Беларусі.”Рада БНР нагадвае, што "замена нацыянальнай сімволікі ў статусе дзяржаўнай на тую, якую сёння мае Рэспубліка Беларусь, адбывалася на гэтак званым “рэферэндуме” 1995 г. з ініцыятывы Лукашэнкі і шэфа ягонай адміністрацыі Леаніда Сініцына (у мінулым – кіраўніка штабу Лукашэнкі на выбарах 1994 года, пазней – аўтара ідэі рэферэндуму аб уваходжанні Беларусі ў склад Расіі). На гэты “рэферэндум” выносіліся таксама пытанні аб пазбаўленні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, аб праве прэзідэнта распускаць парламэнт і аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй". “Для кожнага свядомага беларуса Бел-Чырвона-Белы Сцяг і “Пагоня” застаюцца ссімваламі беларускай дзяржаўнасці, -- адзначана ў заяве. --  Сведчаннем гэтага – вывешванне нацыянальнага Сцяга легендарным віцебскім Міронам, масавыя акцыі пад Бел-Чырвона-Белым Сцягам – нягледзячы на судовыя прысуды, арышты ды штрафы.Рада БНР лічць сваім абавязкам звярнуць увагу кіраўнікоў дэмакратычных краінаў і міжнародных арганізацый на сітуацыю вакол Сяргея Каваленкі і яго паплечнікаў. Рада БНР лічыць, што салідарнасць з мужнымі віцебскімі патрыётамі ў гэтыя дні павінна быць найпершай справай для праваабарончых арганізацый, а таксама для ўсіх тых палітычных партый і рухаў Беларусі, якія дэкларуюць адданасць нацыянальным каштоўнасцям. Мы ўпэўненыя, што Бел-Чырвона-Белы Сцяг і “Пагоня” будуць дзяржаўнымі сімваламівольнай і дэмакратычнай Беларусі. ”– гаворыцца ў заяве Рады БНР.
Сяргей Навумчык, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение