У Лондане адбылося пахаванне Веры Рыч

Вера Рыч

Паніхіда па англійскай паэтцы і перакладчыцы Веры Рыч адбылася ва Украінскай каталіцкай катэдры найсвятой вандроўніцкай радзіны.

  Пахавальная цырымонія прайшла ў Мэрылібоўнскім крэматорыі.

У паведамленьні Англа-беларускага таварыства адзначаецца, што грашовыя ахавяраванні, сабраныя падчас цырымоніяў развітання, будуць выкарыстаныя, у прыватнасьці, для падтрыманьня культурных і адукацыйных праектаў, над якімі працавала нябожчыца.

Вера Рыч памерла ў Лондане на 74-м годзе жыцця. Яе першы пераклад на англійскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце “Бацькаўшчына” ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цёткі, Бядулі, Арсенневай, Крапівы, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатавай ды іншых беларускіх аўтараў. Апошнім часам працавала над перакладам “Новай зямлі” Якуба Коласа.

 

 
 
 
 
Фота Алеся Чайчыца