Памерла славутая перакладчыца Вера Рыч

Вера РычЯе першы пераклад на англійскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газеце "Бацькаўшчына" ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала Купалу, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Бядулю, Арсеньневу, Крапіву, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатаву ды іншых.

фота: http://gallery.me.com/ihar
Яе першы пераклад на англійскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газеце "Бацькаўшчына" ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала Купалу, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Бядулю, Арсеньневу, Крапіву, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатаву ды іншых.
Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі "Outlines" ("Абрысы"). У 1963 годзе Вера Рыч выдала другі зборнік вершаў "Portents and Images" ("Знакі й вобразы").У 1969 годзе часопіс "Nature" прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Усходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыяжджала ў Беларусь раз на год ці паўгода. У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове "Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day" ("Як вада, як агонь: Анталёгія беларускае паэзіі ад 1828 году да сучаснасьці"). Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэтую кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад "Тараса на Парнасе" (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч "Poems on Liberty: Reflections for Belarus" ("Вершы на Свабоду: роздумы пра Беларусь").У 1970—1990 гады Вера Рыч шчыльна супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека ў Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы ("Салідарнасць") і Вугоршчыне.Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40-гадовага служэння ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам "Новай зямлі" Якуба Коласа.Словы пра ВеруПаэзія Веры Рыч (апошні верш датаваны 17 снежня 2009)Вера Рыч. Рэцэпт цудуБеларуская Вера ў Лондане – інтэрвію на мове анёлаў "Я адкрыла Беларусь яшчэ тады..." (Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч, "Дзеяслоў")Poems on Liberty: Reflections for Belarus. Выбранае з кнігі "Верш на Свабоду" па-беларуску і па-ангельску. Пераклады Веры Рыч (у фармаце PDF)"Пінская шляхта” ў Лондане: смешна і па-ангельскуВера Рыч: “Паўстагоддзя я захапляюся беларускай літаратурай і перакладаю яе на ангельскую мову”Вершы класікаў беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч (з сайту “Ліцьвінская хата”)

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение