"Бязмежныя" вынікі літаратурнага году

У Новым Ляўкове, што на Гайнаўшчыне (Польшча), 18-19 снежня адбыўся    польска-беларускі літаратурны семінар  “Бязмежжа”.  Падчас семінару, які праходзіў ужо ў 13 раз, былі падведзены вынікі года ў літаратурным жыцці Беларусі і Падляшша, а абмеркаваны праблемы беларускіх літаратараў  ды планы на будучыню.

Па словах галоўнага рэдактара "Дзеяслова" Барыса Пятровіча, сённяшняй літаратуры Беларусі не хапае крытыкаў, ёсць таксама праблемы з распаўсюдам беларускамоўных публікацыяў. На семінары былі прадстаўлены планы выдавецкай дзейнасці серыі "Гарадзенская бібліятэка", дзейнасць і выдавецкія планы праграмнай рады тыднёвіка "Ніва" і “Радыё Рацыя”.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаліі беларускія літаратары: : Сяргей Сыс, Юры Несцярэнка, Юры Гумянюк, Алесь Аркуш, Ганна Аўчыннікава, Дар'я Ліс, Валерыя Кустава, Галіна Дубянецкая, Міраслава Лукша, Ганна Кандрацюк.

Арганізатарамі літаратурнага семінару "Бязмежжа" з'яўляюцца праграмная рада тыднёвіка "Ніва" і Беларускі саюз у Польшчы. Мерапрыемства ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутранных справаў Польшчы і медыйнай патрымцы Радыё Рацыя.

Міхась Андрасюк, Галіна Дубянецкая, Сяржук Сыс.

Дар'я Ліс

Юры Несцярэнка, Барыс Пятровіч.

Яўген Вапа, Валярына Кустава.

Яўген Вапа, Валярына Кустава.

Галіна Дубянецкая, Сяржук Сыс.

Міра Лукша

Юры Гумянюк

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение