Беласток: сустрэча студэнтаў-каліноўцаў

Каля 70 чалавек  прыехалі ў Беласток на штогадовую сустрэчу студэнтаў выключаных з беларускіх універсітэтаў па палітычных матывах, і якія зараз навучаюцца ў ВНУ у розных гарадах Польшчы.

Толькі ранкам адбылася планаваная на ўчора сустрэча з каардынатарамі праекта, паколькі з-за складанай сітуацыі на дарогах студэнты дабраліся ў Беласток толькі позна ўвечары, сказаў Анатоль Міхнавец, які зараз вучыцца ў Варшаўскім універсітэце па праграме Кастуся Каліноўскага:- Раніцай была сустрэча з Мілінкевічам, кіраўніцтвам праграмы. З Інай Кулей, Людмілай Гразновай, кіраўніцтвам нашай праграмы з боку Польшчы Янам Маліцкім, дырэктар дэпартаменту з Міністэрства адукацыі Польшчы. Усё гэта планавалася ўчора, але з-за таго, што мы прыехалі позна, то перанеслі на сённяшнюю раніцу. Студэнты пасля экскурсіі ў Белавежу прыедуць ў Беласток, дзе вечарам пройдзе сустрэча з беларускімі гісторыкамі з Падляшша – Яўгенам Мірановічам і Ленай Глагоўскай.

Валя Лаеўская, "Радыё Рацыя"