Мітынг падтрымкі БХД ў Нью-Ёрку

У нядзелю 20 снежня ў Нью-Ёрку перад будынкам ААН прайшоў мітынг у падтрымку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.Мітынг быў арганізаваны Згуртаваннем беларускай моладзі ў Амерыцы (ЗБМА) і Нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амерыканскага задзіночання.

У нядзелю 20 снежня ў Нью-Ёрку перад будынкам ААН прайшоў мітынг у падтрымку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.Мітынг быў арганізаваны Згуртаваннем беларускай моладзі ў Амерыцы (ЗБМА) і Нью-ёрскім аддзелам Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Снегапад і буран напярэдадні мітынга і у часе яго правядзення не спынілі удзельнікаў. На Усходнім узбярэжжы выпала да 60 сантыметраў снегу і загінула як найменей 5 чалавек. Грамадзкі транспарт працаваў з перабоямі.

"40 хвілін давялося адкапваць машыну з-пад снегу, каб ехаць на мітынг", — распавёў адзін з арганізатараў, лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка. У часе мітынгу пасля выступу лідэраў ЗБМА прайшоў збор подпісаў пад зваротам да амерыканскіх сенатараў і кангрэсменаў з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай рэлігіі ў Беларусі і арганізаваць слуханні у Кангрэсе, прысвечаныя гэтаму пытанню. На мітынгу былі сабраная 32 подпісы.
Мітынгі падтрымкі партыі БХД праводзяцца Згуртаваннем беларускай моладзі ў Амерыцы рэгулярна. Апошні адбыўся 31 кастрычніка 2009. Беларуская моладзь у ЗША арганізавала збор подпісаў, якія затым высылаюцца кангрэсменам і сенатарам.Ігар Уласенка, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью-Джэрсі: "Наша арганізацыя стараецца не абмяжоўвацца зборам подпісаў толькі сярод беларусаў ЗША. Я асабіста зарганізаваў збор подпісаў сярод сваіх амерыканскіх сяброў. Сваёй працай хачу падтрымаць Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў і паказаць, што беларус у замежжы можа і павінен дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага трэба карыстацца тымі мажлівасцямі, якія дае амерыканская дэмакратычная сістэма».Алена Турко, сябра ЗБМА і кіраўнік кампаніі па збору подпісаў у штаце Нью-Ёрк: "Як частку кампаніі па дапамозе дэмакратычным актывістам на Беларусі, я правожу збор подпісаў пад зваротам да Сенату і Кангрэсу ЗША.Таксама я арганізоўваю сустрэчу моладзі са сваім кангрэсменам Майклам Мак Хонам ад 13-й акругі Нью-Ёрку. Мэта нашай працы — дамагчыся сталай увагі Кангрэсу ЗША да сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека на Беларусі. Не трэба думаць, што беларусы ЗША не разумеюць таго, што асноўная праца і змаганне за дэмакратыю адбываецца ў Беларусі, але мы можам і мусім дзейнічаць і дапамагаць і з ЗША".

Таццяна Поклад, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение