Фільм паводле "Чарнобыльскай малітвы" прэтэндуе на "Оскар"

Мастацкі фільм паводле рамана Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва" пазмагаецца за "Оскара" ў катэгорыі "найлепшы кароткаметражны мастацкі фільм".

"Дзверы" ("The Door") — дэбютная рэжысёрская праца прадусаркі і акторкі з Ірландыі Хуаніты Уілсан. У аснову сюжэта пакладзены "Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах" — гісторыя з кнігі "Чарнобыльская малітва" Святланы Алексіевіч. Герой стужкі — Мікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку, герой выпраўляецца ў Чарнобыльскую зону.

Фільм ствараўся ў Прыпяці, за некалькі кіламетраў ад рэактара. У "Дзвярах" іграюць акторы Ігар Сігаў (Тэатр беларускай драматургіі) і Джульета Казакевіч‑Герынг (маскоўскі тэатр Школа сучаснай п’есы).

82‑я цырымонія ўручэння прызоў амерыканскай Акадэміі кінамастацтваў адбудзецца 7 сакавіка 2010 г. у Галівудзе.

ЛК, Антон Тарас, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение