Беласток - Горадня: супрацоўніцтва на будучыню

Беласток і Горадня падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на чарговыя тры гады. У сталіцы Падляшскага ваяводства дакумент урачыста падпісалі прэзідэнт Беластока Тадэуш Трусколяскі і мэр Горадні Барыс Казелкоў.

Дамова датычыць супрацоўніцтва у галіне эканомікі, культуры ды абмену інфармацыі і досведаў. Прадстаўнікі абодвух бакоў дэкляруюць у ёй таксама супрацоўніцтва у выкарыстанні эўрапейскіх фондаў.

Па словах мэра Гародні Барыса Казелкова дагавор паміж абодвума гарадамі з’яўляецца аснавай для супрацоўніцтва у галінах эканомікі ды культуры. Беласток і Гародня з 2000 года з’яўляюцца партнёрскімі гарадамі. Падобныя пагадненні падпісуюцца перыядычна прадстаўнікамі абодвух гарадоў.

 

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение