Фільм Хашчавацкага перамог у Нью-Ёрку

Юры ХашчавацкіФільм Юрыя Хашчавацкага “У пошуках ідышу” атрымаў узнагароду Нью-Ёрскага міжнароднага незалежнага кінавідэафэстывалю.

Фільм Юрыя Хашчавацкага “У пошуках ідышу” атрымаў узнагароду Нью-Ёрскага міжнароднага незалежнага кінавідэафэстывалю.
Як паведамляе агенцтва БелаПАН, 88-хвілінная дакументальна-публіцыстычная стужка прызнаная найлепшым міжнародным фільмам у намінацыі “Культура” на фестывалі, які праходзіць двойчы на год на працягу чатырох месяцаў у Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе. Гэты фестываль з'яўляецца найбуйнейшым у свеце, бо ў ім прадстаўленыя ўсе жанры кіно і ўдзельнічае да 10 тысяч стужак.Паводле Юрыя Хашчавацкага, у фільме расказваецца пра лёс вядомага барда Аляксандра Гарадніцкага, яго продкаў з Магілёва і габрэйскія карані гэтай сям'і. Гэта фільм аб тым, што знікаючая мова ідыш і дзяржаўная беларуская мова маюць аднолькавы лёс, адзначыў рэжысёр. Лейтматывам стужкі з'яўляюцца словы з песьні Гарадніцкага: “Мова памірае, калі памірае народ. Народ памірае, калі памірае мова”.Цяпер Хашчавацкі завяршае працу над новым фільмам “Лабатамія”. Стужка распавядае пра тое, як расійская ўлада выкарыстоўвае журналістаў, каб укідваць у грамадства дэзынфармацыю і кіраваць людзьмі. У аснове фільма ляжыць ваенны канфлікт Расіі і Грузіі.