Прэзідэнт Еўрапарламента ахвяраваў прэмію ЕГУ

Ежы БузекПрэзідэнт Еўрапейскага парламента Ежы Бузек перадаў прэмію на карысць Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, 8 снежня ў Боне Ежы Бузеку была ўручана прэстыжная прэмія «Staatspreis» федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Спадар Бузек уганараваны прэміяй за ўласныя жыццёвыя дасягненні, таксама сёлетні выбар пераможцы падкрэслівае ролю Еўрапейскага парламента як рухавіка інтэграцыі.

Прэмію памерам 25.000 еўра старшыня Еўрапарламента вырашыў перадаць Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту ў Вільні. Каментуючы сваё рашэнне, спадар Бузек сказаў: «Разважаючы пра будучыню і пра тых, хто не мае магчымасці ўдзельнічаць у нашым праекце еўрапейскай інтэграцыі, я прыняў рашэнне ахвяраваць прэміяльную грашовую ўзнагароду Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту ў Вільні».

Як гаворыцца ў прэс‑рэлізе, ЕГУ — гэта адзіны незалежны беларускі універсітэт, у якім студэнты з Беларусі могуць вольна выказваць свае думкі і вывучаць такія прадметы, як палітычныя навукі і еўрапейскае права. Асноўная мэта ЕГУ — вяртанне ў Мінск. «Аднак гэта зробіцца магчымым толькі тады, калі ў краіне ажыццявяцца агульныя дэмакратычныя пераўтварэнні», — заявіў прэзідэнт Еўрапарламента.

Нагадаем, што сёлета ў кастрычніку падчас свайго візіта ў Вільню Ежы Бузек наведваў ЕГУ.

Стася Мініч, Вільня

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение