Шведскія праваабаронцы з "Östgruppens" у падтрымку Таццяны Шапуцькі

Шведская праваабарончая арганізацыя "Östgruppens" заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэнне студэнткі юрфака БДУ Таццяны Шапуцькі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Тацяна Шапуцька

Шведская праваабарончая арганізацыя "Östgruppens" заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэнне студэнткі юрфака БДУ Таццяны Шапуцькі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Як гаворыцца ў заяве шведскіх праваабаронцаў, прычынай адлічэння студэнткі з'яўляецца яе ўдзел у Форуме прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, які прайшоў у Брусэлі 16-17 лістапада ў рамках праграмы ЕЗ "Усходняе партнёрства". Паколькі міністр замежных спраў Швецыі, якая цяпер старшынюе ў ЕЗ, належыць да гэтак званага прымаючага боку, ён мусіць "рашуча адрэагаваць на інцыдэнт і патрабаваць вяртання Тацяны Шапуцькі да вучобы".
Марцін Угла
"Шапуцька была пакараная за сваю прыхільнасць да дэмакратыі, - перакананы кіраўнік "Östgruppens" Марцін Угла. Карл Більдт, а таксама шведскі ўрад, як цяперашні кіраўнік у ЕЗ і ініцыятар "Усходняга партнёрства" нясуць асаблівую адказнасць за адсочванне дзейнасці беларускіх уладаў".Паводле Марціна Углы, "адлічэнне Шапуцькі з шэрагаў студэнтаў з'яўляецца відавочным ігнараваннем з боку Мінска заклікаў ЕЗ аб павазе да правоў чалавека. Гэта таксама ёсць доказам, што беларускі рэжым не хоча дэмакратызаваць краіну".
Алена Струвэ, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение