Віктар Дашук атрымаў узнагароду ў Польшчы

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбылося 4 снежня ў Варшаве на адкрыцці чарговага, дзявятага па ліку, фестывалю "Watch docs". "Каралеўства дохлых мышэй" пабачыла свет у гэтым годзе. Фільм бярэ сваю назву ад байкі пра дохлых мышэй, якую распавядала беларускае тэлебачанне падчас прэзідэнціх выбараў 2006 года.

Фільм cтавіць беларускаму кіраўніцтву ў віну фальшаванне рэчаіснасці і абалваньванне грамадства. Чыноўнікі ў фільме — безініцыятыўныя падхалімы, якія нават пляскаюць у далоні толькі па камандзе. Тым, каму знаёма "Плошча" Хашчавацкага, шмат што падасца знаёмым: дохлыя пацукі ў вадаправодзе, спроба дзяржаўнага перавароту "Партнёрствам" пры дапамозе мабільных апаратаў, збіццё БТшных журналістаў снежкамі, разгон дэманстрантаў 25 Сакавіка і шмат іншых эпізодаў, выкарыстаных раней Хашчавацкім. Вялікая ўвага ў "Каралеўстве…" нададзена ляпам дзяржаўнай прапаганды. Гіганцкія фігуры з целаў дзетак у паўночнакарэйскім стылі уражваюць сваёй пампезнасцю. Сцэны са спартоўцамі і маладымі парамі на парадзе у Дзень Незалежнасці выклікалі гучны смех у залі.

Пасля прагляду фільма Віктар Дашук заўважыў, што публіка рэдка задае яму пытанні — настолькі моцнае ўражанне застаецца ў гледачоў. Гэтым разам таксама на некаторы час у залі ўсталявалася цішыня.

Другой беларускай стужкай, прэзентаванай на сёлетнім фестывалі, з'яўляецца "Вальс" Віктара Аслюка. У фільме аўтар паказвае працу лекара ў выміраючай беларускай вёсцы. "Вальс" В. Аслюка будзе паказаны 12 снежня, а 16-й гадзіне ў Kino Lab Цэнтру Сучаснага Мастацтва (Centrum Sztuki Współczesnej, Zamek Ujazdowski, ul. Jazdów 2). "Каралеўства…" будзе магчымасць паглядзець, у аўторак, 8 снежня ў Адукацыйнай залі Цэнтру. Болей інфармацыі на афіцыйнай старонцы фестывалю www.watchdocs.pl

Васіль Лепеш, Варшава

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение