Выйшаў новы нумар перыёдыка "Запісы БІНІМ"

Тэма нумару — травелогі (падарожныя нататкі). Друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча "Моваю травелога", Навума Галяшэвіча "Травелог Уладзімера Дудзіцкага", "Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г." падрыхтаваў Генадзь Сагановіч.

Змешчаны ўспаміны Зоры Кіпель "Знаёмства з Аляскай" ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча "Манастырскі дзённік"пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расійскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью‑Ёрк)Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сойма ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі яго каментарамі.У раздзеле літаратура: "Несентыментальнае падарожжа" Антона Адамовіча, Аўгена Кавалеўскага "Госці з Туніса", Паўла Касцюкевіча "Відавочца".Макс Шчур напісаў артыкул "Вялікі няўдачнік" пра Вячаслава Разумовіча-Хмару.Архівы Міколы Абрамчыка і Дзмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся.На гэтую тэму артыкулы Янкі Запрудніка "Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка" і Наталлі Гардзіенкі "Архіў Дзмітрыя Касмовіча".У рубрыцы "Кніжная Паліца" — рэцэнзія "Кніга падлікаў і пралікаў" на фаліянт Юрыя Гарбінскага "Рэлігійны друк на эміграцыі" і Лявона Юрэвіча на зборнік "Асоба й час" і шмат іншых цікавостак.Сённяшні штогадовік багата ілюстраваны: друкуецца арыгінальны рукапіс "Безназоўнага" Янкі Купалы і каляровыя рэпрадукцыі памінальных картак па беларускіх дзеячах і простых людзях. Існавала такая традыцыя на эміграцыі.***"Запісы БІНІМ" выдаюцца ад 1952 г. Напачатку выдаваліся ў Нью‑Ёрку, ад 2001 г. - гэта сумесны нью‑ёрска‑менскі праект. Выдаюцца штогод.Дзе набыць?Акадэмкніга (прт-Незалежнасці, 72), кнігарня "Эўрыка" (Куйбышава, 75), хутка - на кніжным кірмашы на Купалы, 27 і knihi.net.Ёсць на выставе на сядзібе БНФ.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение