Беларускія цэрквы і касцёлы паказваюць у Познані

У Познані (Польшча), у мастацкай галерэі "У езуітаў Познані", 1 снежня адкрылася выстава беларускіх мастакоў "Ікона у сучасным жывапісе. Цэрквы і касцёлы ў краявідах Беларусі", прысвечаная дню Божага Нараджэння і паяднанню каталіцкага касцёла з праваслаўнай царквой.

Як паведаміў БелаПАН удзельнік творчай акцыі мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, ініцыятарам выставы, што праводзіцца пад патранажам Саюза польскіх мастакоў і скульптараў і пры падтрымцы кіраўніцтва Познані, выступіў сябра творчага аб`яднання Здзіслаў Філіпак. Да выдання каталога выставы спрычыніўся генеральны консул Польшчы ў Брэсце Яраслаў Ксёнжэк. Паводле слоў Марачкіна, у экспазіцыі больш за 60 твораў жывапісу і графікі, у асноўным абразоў і краявідаў Бацькаўшчыны, створаных 12 сябрамі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў і суполкі "Пагоня" БСМ. Сярод аўтараў — Аксана Гайдуковіч (куратар выставы), Міхаіл Канькоў, Марыя Князева, Таццяна Косікава, Мікола Кузьміч, Уладыслаў Куфко. Аляксей Марачкін, Ігар Раманчук, Янка Рамановіч, Валянціна Татарнікава, Павел Татарнікаў і Юрась Хілько. Сам Марачкін выставіў у Познані пяць работ. Сярод іх — краявіды і абразы, у тым ліку святога Меркурыя Смаленскага — беларускага рыцара XIII стагоддзя, кананізаванага праваслаўнай царквой за яго подзвіг падчас бітвы з татарамі. Паводле слоў Марачкіна, беларускія мастакі ўпершыню выстаўляюць у Польшчы свае творы, прысвечаныя хрысціянскім каштоўнасцям. З 15 снежня выстава будзе працаваць ў Варшаве.

Марат Гаравы, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение