Яніне Каханоўскай споўнілася б 100 гадоў

Яніна КаханоўскаяСёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Яніны Каханоўскай (26.11.1909 — 16.7.2005)– дзяячкі беларускай дыяспары ў ЗША. Яна была апошняй з нашых сучаснікаў, хто мог сказаць пра Максіма Багдановіча: “Я яго бачыла” (ён насіў яе на руках у дзяцінстве)...

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Яніны Каханоўскай (26.11.1909 — 16.7.2005)– дзяячкі беларускай дыяспары ў ЗША.

Яна была апошняй з нашых сучаснікаў, хто мог сказаць пра Максіма Багдановіча: “Я яго бачыла” (ён насіў яе на руках у дзяцінстве), -- і апошняй, хто мог сказаць пра Янку Купалу: “Я яго добра ведала” (іх хаты ў перадваенным Мінску былі па-суседзтву). Цягам дзесяцігоддзяў яна была найбліжэйшай сяброўкай Наталлі Арсеньевай, іх перапіска калісьці будзе тэмай дысертацыяў.

Для ўсіх, хто быў з ёй знаёмы, спадарыня Яніна застаецца дасціпнай, шчырай, вясёлай жанчынай (ніколі нея бачыў яе ў самоце; у свой дзевяностагадовы юбілей яна казала: “Не разумею тых, хто ў старасці гаворыць, што стаміўся ад жыцця. Я вось хачу яшчэ шмат пажыць!”).Для беларускай гісторыі яна застаецца членам сям’і Луцкевічаў – заснавальнікаў БНР.Для нацыянальнай культуры – асобай, якая выхавала ў беларускім духу свайго ўнука Данчыка.

Сяргей Навумчык, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение