Конкурс у гонар патрона

Ведаць імя патрона сваёй школы – абавязак кожнага вучня. Распавесці інфармацыю пра тое, кім была асоба – чыім імем названа школа – абавязак настаўнікаў. Учора ў Бельскай “тройцы” былі падведзены вынікі адмысловага конкурса.

Ужо пяты год комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляскім носіць імя Яраслава Кастыцэвіча – колішняга заснавальніка і дырэктара гэтай школы. Штогод гадавіну прысваення імя ў школе адзначаюць рознымі мерапрыемствамі. Сёлета настаўнікі прыдумалі адмычловы конкурс для таго, каб вучні ведаліт як мага болей інфармацыі пра заснавальніка школы. Ініцыятарам стала настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч. Спадарыня Валянціна задумалася над тым, якое новае мерапрыемства правесці замест штогадовай лінейкі, тады і прыйшла ў галаву ідэя правесці конкурс.

"Думала напачатку проста ў трох-чатырох класах зрабіць між класамі конкурс ведаў пра Яраслава Кастыцэвіча. Пабачыла, што шмат дзяцей хоча прыняць удзел у конкурсе. Тады прыйшла мне на думку ідэя, варта зрабіць таксама для гімназіі, для цэлай школы, а не для паасобных класаў. Амаль сто вучняў узялі ўдзел у конкурсе, -- распавядае Валянціна Бабулевіч.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні пачатковых класаў, 4-6-х класаў і вучні гімназіі. Кожная ўзроставая група мела свае конкурсныя заданні. Самыя малодшыя рабілі мастацкія працы, старэйшыя удзельнічалі ў конкурсе на тэму жыцця і творчасці Яраслава Кастыцэвіча.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение