Беларуская "Пагоня" ў Кангрэсе ЗША

У Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне 23 Лістапада адкрылася выстава, на якой прадстаўлены творы членаў аб'яднання "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.

У Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне 23 Лістапада адкрылася выстава, на якой прадстаўлены творы членаў аб'яднання "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.

Пра гэта паведаміў БЕЛАПАН арганізатар выставы, мастак і грамадзкі дзеяч Аляксей Марачкін.

Паводле яго інфармацыі, на выставе, якая будзе працаваць да 25 снежня, дэманструецца каля 40 палотнаў і графічных лістоў 11 беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Пушкіна, Алеся Шацерніка, Аляксея Марачкіна, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна. Сярод работ - пейзажы і сюжэтныя карціны, якія прадстаўляюць Беларусь і яе гісторыка-культурную спадчыну, у тым ліку палатно Марачкіна "Каін і Авель", прысвечанае народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Арганізатарамі экспазіцыі выступілі Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, супольнасць "Трэці шлях" і Беларускі музей у Нью-Йорку сумесна з Фондам Джорджа Маршала і Хельсінкскай камісіяй Кангрэса ЗША.

Як адзначыў Марачкін, у сакавіку мінулага года ў Беларускім музеі ў Нью-Ёрку ён прадставіў сваю персанальную выставу. Групавая экспазіцыя мастакоў "Пагоні" - "Мастацтва супраць дыктатуры" - дэманстравалася ў Доме Маршала, названым у гонар дзяржсакратара ЗША, які ў 1947 годзе прапанаваў праграму аднаўлення і развіцця Еўропы пасля Другой сусветнай вайны шляхам прадастаўлення ёй амерыканскай эканамічнай дапамогі. Сярод работ, якія экспанаваліся на выставе, - нонканфармісцкія палотны Марачкіна "Сцяна", "Руская Прыпеўкі" і "Сарай".

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение