Козік выступіў у Брусэлі за танныя шэнгенскія візы

Леанід КозікНа пасяджэнні Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках "Усходняга партнёрства", які адкрыўся ўчора ў Бруселі, выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік.

Леанід Козік

На пасяджэнні Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках "Усходняга партнёрства", які адкрыўся ўчора ў Бруселі, выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік.

Ён прапанаваў разгледзець пытанне аб зніжэнні кошту шэнгенскіх віз для беларусаў і грамадзян іншых краін-удзельніц Усходняга партнёрства, а потым перайсці да пытання аб іх адмене.

Прапанову актыўна падтрымалі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Малдовы. Прынята рашэнне аформіць гэтую прапанову і перадаць яе на разгляд у адпаведную камісію. Рашэнні, ухваленыя ў рамках форума, носяць рэкамендацыйны характар. Форум завершыць сваю работу 17 лістапада. Ад Беларусі на форум запрошаны прадстаўнікі 27 арганізацый, сярод іх – Рух "За Свабоду", "Хартыя'97", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларуская асамблея няўрадавых арганізацый. Ад Еўразвязу ў форуме ўдзельнічаюць кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт, еўракамісар па знешніх сувязях і еэўрапейскай палітыцы суседства Бэніта Фэрэра-Вальднэр і старшыня Сацыяльна-эканамічнага камітэта ЕЗ Марыё Сэпі. Асноўная мэта Форуму грамадзянскай супольнасці — аблягчэнне дыялогу і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і ўрадамі краін — удзельніц Усходняга партнёрства, садзейнічанне ў рэалізацыі праграмы.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение