Беларусы Бельгіі правялі інфармацыйны пікет

У Дзень салідарнасці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Еўрапейскага задзіночання” зладзілі інфармацыйны пікет насупраць будынкаў Еўракамісіі і Рады Еўропы.

Паводле словаў старшыні “Беларускага Еўрапейскага задзіночання” Змітра Піменава, падчас інфармацыйнага пікету актывісты Беларускага Еўрапейскага Задзіночання распаўсюджвалі заяву партыі КХП БНФ, а таксама ўлёткі, дзе выказвалі свой пункт гледжання наконт таго, што “палітыкі Еўропы мусяць разгледзіць пытанне аб тым, што беларусы ня маюць магчымасці падаваць скаргі ў Страсбургскі суд па правах чалавека”.

“Мы звяртаем ўвагу на тое, што тыя грошы, якія выдаткоўвае Эўразьвяз для беларускага народу, на нашу думку, ідуць на пераўзбраенне антыеўрапейскага ваеннага блоку, - гаворыць Зміцер Піменаў. -- Мы не бачым, што грошы, атрыманыя ад МВФ, дайшлі да людзей, і зробяць карысць для Беларусі. Вельмі сумна, што гэтыя грошы пойдуць на новыя ракеты, танкі і зенітныя комплексы, якія будуць накіраваныя супраць гарадоў Польшчы і краінаў Балтыі. Мы распаўсюдзілі больш за 600 ўлётак. Вельмі прыемна, што падыходзяць палітыкі, цікавяцца. Прадстаўнікі Латвіі, Літвы і Эстоніі выказваюць нам словы салідарнасьці...”

Паводле “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение