У Варшаве паказалі “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944”

Беларуская Нацыянальная Памяць правяла  ў Варшаве 13 лістапада паказ дакументальнага фільма “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944” вытворчасці тэлеканала “Белсат”.

Беларуская Нацыянальная Памяць правяла  ў Варшаве 13 лістапада паказ дакументальнага фільма “Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944” вытворчасці тэлеканала “Белсат”.

У пачатку імпрэзы перад прысутнымі выступілі рэжысёр фільма Антось Цялежнікаў, вядомы беларускі гісторык, прафесар Юры Туронак, журналіст Чэслаў Сэнюх і старшыня БНП Анатоль Міхнавец.

Пасля прагляду фільма ўсе прысутныя, а іх было больш за 70 чалавек, атрымалі DVD з фільмам.

Сустрэчу вяла дактарант Польскай Акадэміі навук Наста Ільіна

Прамаўляе Чэслаў Сэнюх
Выступае Юры Туронак
Інтэрвью з Антосем Цялежнікавым

Анатоль МіхнавецФота: http://bielarus-np.livejournal.com