"Слуцкае Евангелле" ўпершыню паказалі па-за межамі Беларусі

Прэзентацыя перавыдадзенага святога “Слуцкага Евангелля” стала асноўнай тэмай Чацвёртага вечара культуры, што прайшоў у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.

Прэзентацыя перавыдадзенага святога “Слуцкага Евангелля” стала асноўнай тэмай Чацвёртага вечара культуры, што прайшоў у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.

Гэта першае факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля”, нацыянальнай беларускай святыні, распавёў рэдактар выдавецтва  Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Вілько:- Гэта прыклад супрацоўніцтва дзяржавы і царквы. Упершыню “Слуцкае Евангелле” вывезлі, каб паказаць за межамі Беларусі. Прынята рашэнне, што частка тыражу будзе перадавацца ў якасці падарункаў, а частка будзе распаўсюджвацца па галоўных бібліятэках. Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё выставы беларускага іканапісца Віктара Доўнара: - Прывезлі выставу нашых фотаработ, якія гавораць аб нашай працы і ў Беларусі, і ў Чарнагорыі. Тут ёсць фрэскі, іконы, і ўся наша праца, наколькі тут можна было прадставіць.

Госці Чацвёртага вечара культуры маглі таксама набыць кнігі праваслаўных выдавецтваў Беларусі і Польшчы ды паслухаць выступы музычных гуртоў. Адным з арганізатараў імпрэзы выступіла Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение