Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы: філатэлістычная выстава

Польска-беларуская філатэлістычная выстава пачала працу ў Культурным цэнтры Беларусі ў Польшчы. На выставе прадстаўлены маркі калекцыянераў з Гарадзеншчыны і Беласточчыны.

Польска-беларуская філатэлістычная выстава пачала працу ў Культурным цэнтры Беларусі ў Польшчы. На выставе прадстаўлены маркі калекцыянераў з Гарадзеншчыны і Беласточчыны.

Супраца філатэлістаў Польшчы і Беларусі распачалася даўно – кажа старшыня Гарадзенскага аддзялення Беларускага саюза філатэлістаў Федэрык Гушча:- У 1989 годзе мы падпісалі дамову аб культурным супрацоўніцтве. З таго часу ў нас праведзена болей пяці сумесных выставаў, і ў Беластоку, і ў Гародні. Польскія калекцыі заўсёды прадстаўленыя на нашых нацыянальных выставах, ужо праведзена іх шэсць. І нашыя, найперш гарадзенскія філатэлісты, цяпер прымаюць удзел у выставах па ўсёй Польшчы. Філатэлія дазваляе больш глыбока ведаць тую тэму, па якой  збіраюцца маркі, зазначае калекцыянер з Луна Лявон Карповіч:- У гэтым сэнсе філатэлія выступае як вялікі прапагадыст твораў вялікіх мастакоў, і архітэктуры, і культуры. Апошняе маё захапленне, і выстава, з якой я тут знаходжуся, называецца слядамі Бібліі. Гэтая выстава прысвечана Старому і Новаму Запаветам.

Сярод іншых калекцый, прадстаўленых на выставе, птушкі Беларусі, калекцыя па матывах Пана Тадэвуша з цытатамі на польскай і беларускай мовах ды іншыя. Выстава будзе працаваць цягам тыдня.

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение