У Кіеве адкрылі Цэнтр беларускай культуры

Урачыстае адкрыццё Цэнтра беларускай мовы і культуры адбылося ў Кіеве 5 лістапада. Цэнтр дзейнічае на базе Інстытута філалогіі пры Кіеўскім нацыянальным ўніверсітэце імя Т. Шаўчэнкі.

Дырэктар Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры сучаснай украінскай літаратуры Рыгор Семянюк расказаў пра задачы новага цэнтра:"У нашым інстытуце вывучаецца больш як 30 моваў і існуе ўжо 15 моўна-культурных цэнтраў розных народаў свету. Гэта будзе 16-ты цэнтар, але першы ва Украіне цэнтар беларусістыкі. Мэта яго – працяг і развіццё тых традыцый, якія стагоддзямі складаліся ў духоўным, культурным, літаратурным плане паміж нашымі народамі. А таксама развіццё новых традыцый, з якімі нашы дзяржавы крочаць, як незалежныя, у 21-м стагоддзі. Калі больш канкрэтна: наша задача – вучыць студэнтаў беларускай мове. Мы спадзяемся, што нам удасца адкрыць, магчыма, трайную спецыяльнасць: каб студэнты вывучалі беларускую, украінскую і англійскую мовы. Сёння жыццё прагматычнае, таму трэба глядзець у будучыню і прадбачыць наперад лёс нашых выпускнікоў: каб палепшыць ім потым уладкаванне на працу.

Беларуская мова вывучалася ў нас на факультэце тры гады: з 1990 да 1993 – гэта быў спецкурс. А сёння ў нас для студэнтаў чытаецца курс замежнай літаратуры, у тым ліку ў гэты курс уваходзіць і беларуская літаратура. Раней такога вялікага зацікаўлення не было, але пасля візыту Віктара Юшчанкі ў Беларусь, а цяпер вось і Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну – трэба аддаць належнае супрацоўнікам беларускай амбасады: як аператыўна вырашылася пытанне з адкрыццём беларускага цэнтра – літаральна за два месяцы! На пачатку навучальнага года селі за стол перамоваў, акрэслілі план мерапрыемстваў, а сёння ўжо маем адкрыццё.Фінансаванне выдзеліў беларускі бок. На абсталяванне і рамонт памяшканняў гэтага Цэнтра былі прысланыя рабочыя з Беларусі. І мэблю, і кнігі, і кампутары, і інтэрнэт – усё аплаціў беларускі бок. Вялікі ім дзякуй. Гэта сведчыць пра тое, наколькі Беларусь зацікаўленая, каб мова яе дзяржавы вывучалася і ў іншых краінах.”Міністр культуры Павел Латушка запэўніў кіраўніцтва Інстытута ў тым, што Беларусь будзе аказваць усебаковую падтрымку ў забеспячэнні цэнтра вучэбнай і навуковай літаратурай на беларускай мове.Беларуская мова ва ўніверсітэце будзе выкладацца на кафедры рускай мовы або славістыкі. Чакаецца, што ў далейшым будзе адкрыта асобная кафедра беларускай мовы і літаратуры.Паводле “БЕЛТА” і "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение