Палякі ўшануюць беларускіх лётчыкаў

На Радаўніцу ў Польшчы ўсталююць помнік беларускаму экіпажу знішчальніка СУ-27, які 30 жніўня разбіўся пад горадам Радам падчас паказальнага палёту. Пра гэта ў адмысловым прэс-рэлізе паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Помнік будзе складацца з двух крыжоў – каталіцкага і праваслаўнага, фрагмента самалёта, а таксама шыльды са словамі падзякі ад жыхароў мястэчка Малэнчын. Менавіта каля гэтай мясцовасці разбіўся беларускі экіпаж. Дарэчы, менавіта мясцовыя жыхары запачаткавалі ініцыятыву наконт ўсталявання помніку. Дапамог ім у гэтым мясцовы ксёнз, Міністэрства абароны і мясцовыя ўлады. Нагадаем, што беларускія лётчыкі Аляксандар Жураўлевіч і Аляксандар Марфіцкі загінулі падчас паказальна палёту на аэрашоў пад горадам Радам.

"Польскае радыё для замежжа"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение